Дзень музеяў. “Выстава адной кнігі”. Мінск


У Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца “Выстава адной кнігі”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Якая кніга будзе экспанавацца, наведвальнікі змогуць даведацца толькі непасрэдна на выстаўцы. Але, каб зацікавіць да наведвання музея, трэба адзначыць, што кніга экспануецца вельмі рэдка, таму выстаўка з’яўляецца выключнай магчымасцю на ўласныя вочы ўбачыць старадрук, праілюстраваны таленавітым беларускім гравёрам, прызнаным майстрам кніжнай графікі, творы якога не саступаюць працам заходнееўрапейскіх мастакоў. Толькі ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведвальнікі змогуць пабачыць адно з найпрыгажэйшых беларускіх выданняў XVII ст. Выстаўка будзе працаваць з 18 мая па 18 чэрвеня 2010 г. Сардэчна запрашаем!

Рэжым работы Музея кнігі:
Аўторак, серада, пятніца: 10.30 – 19.00.
Чацвер, субота, нядзеля: 10.00 – 18.00.
Панядзелак – выхадны дзень.
Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-27-22

Адрас: прасп. Незалежнасці,116, г. Мінск

Праезд:
станцыя метро "Усход"
аўтобусы: № 13, 14, 15, 15а, 15д, 27, 33, 51, 51д, 62, 71, 71д, 80, 86, 99, 99д
тралейбусы: № 1, 41, 42, 42д, 62

294